Архитектурные памятники



Паставы. Царква Святога Мікалая. 1894 г.



Гервяты. Касцёл Святой Тройцы. 1899-1903 г.




Касцёл Антонія Падуанскага ў г.Паставы. Помнік архітэктуры неаготыкі ў г. Паставы Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1898–1904 гг. з цэглы арх. А. Гойбелем у цэнтральнай частцы горада на правым беразе р. Мядзелка, на тэрыторыі былога францысканскага кляштара, заснаванага ў 1617 на сродкі С. і Г. Сянкевічаў-Бяганскіх. У гады 1-й сусветнай вайны моцна пашкоджаны, знішчаны арган, галоўны алтар, амбон. У 1920-я гг. адбудаваны. Касцёл — крыжападобны ў плане храм з 5-граннай апсідай. Асноўны аб'ём накрыты 2-схільным чарапічным дахам. Шмат'ярусная вежа (выш. каля 100 м) завершана шатровым дахам. Бакавыя фасады прарэзаны высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны ступеньчатымі контрфорсамі. Уваходы аформлены 3 стральчатымі парталамі. У 1988 касцёл адрамантаваны, дзейнічае.




Касцёл Святога Андрэя Баболі — беламураваны каталіцкі храм, пабудаваны ў 1908–1914 гг. на цэнтральнай плошчы г.п. Лынтупы (Пастаўскі раён, Віцебская вобласць).





Камайскі касцёл Яна Хрысціцеля. 17. ст. в. Камаі Віцебскай вобл.Адзін з самых старадаўніх храмаў — Камайскі касцёл абарончага тыпу — выстаяў чатыры стагоддзі і зараз з’яўляецца адным з найцікавейшых аб’ектаў на турысцкім маршруце.





Лынтупы. Сядзібна-паркавы ансамбль Бішэўскіх, пабудаваны ў 1907 годзе.




Прама перад Камайскім касцёлам стаіць вялікі каменны крыж. Адны спецыялісты ўпэўнены: яму каля 500 гадоў. Іншыя кажуць - крыжа больш за сем стагоддзяў! І ў тым і ў іншым выпадку, узрост больш чым салідны. Даследнікі паганства лічаць: гэты крыж раней быў велізарным паганскім ідалам, з якога потым ён быў выразаны. На крыжы ёсць нерасшифрованные надпісы на лацінскай мове, якія, мабыць, маглі б прыадкрыць таямніцу. У вёсцы людзі лічаць паклонны крыж сваім абярэгам, які абараняў і храм, і ўсіх жыхароў гэтага месца.




Свірскі касцел Святога Мікалая